Праектаванне натуральна-моўных інтэрфейсаў для даведкавых сістэм

Гецэвіч Ю. С., Жытко У. А., Гецэвіч С. А., Кайгародава Л. І., Нікалаенка К. А.
2019

Разглядаюцца існуючыя натуральна-моўныя і маўленчыя інтэрфейсы для пытальна-адказных сістэм даведкавага прызначэння, а таксама падыходы да іх праектавання. Праводзіцца кароткі аналіз найбольш вядомых у розных сферах дзейнасці інтэлектуальных сістэм з натуральна-моўным інтэрфейсам: пры выкарыстанні ў медыцыне, тэхналогіях разумнага дому, адукацыі, прамысловасці, хуткай адаптацыі да новых тэхналогій у паўсядзѐнным жыцці. Даецца спіс асноўных існуючых сэрвісаў, якія могуць выкарыстоўвацца як персанальныя асістэнты, а таксама як аснова для пабудавання ўжо сваіх маўленчых інтэрфейсаў. Натуральна-моўныя інтэрфейсы даследуюцца з пункту гледжання выкарыстання натуральнай мовы для арганізацыі дыялогу карыстальніка з камп’ютарнай сістэмай. Пры гэтым абмяркоўваюцца асноўныя складанасці, звязаныя з неадназначнасцю натуральнай мовы і неадпаведнасцю магчымасцей рэалізацыі натуральна-моўнага інтэрфейсу спадзяванням карыстальніка. Прыводзяцца галоўныя прынцыпы мадэлявання натуральна-моўнага інтэрфейсу, які, будучы інтэлектуальнай сістэмай, у якасці асноўных сваіх кампанентаў складаецца з базы ведаў, машыны апрацоўкі ведаў і карыстальніцкага інтэрфейсу.

Гецэвіч Ю. С., Жытко У. А., Гецэвіч С. А., Кайгародава Л. І., Нікалаенка К. А. Праектаванне натуральна-моўных інтэрфейсаў для даведкавых сістэм. Информатика. 2019;16(3):37-47.
Цитирование

Список литературы

Похожие публикации

Источник